Родом из телеги. Согласен!
если бы Лукашенко мог подавить протест, то он бы это уже сделал, а не пугал. И не моргнув глазом бы тысячу расстрелял. Кто-то в этом сомневается?
Но штука в том, что он не может.
Я даже допускаю, что он может отдавать подобные приказы, давить танками, стрелять боевыми, но приказы не выполняются. Их начали выполнять 9 числа, но ничего не вышло. И никого не пугали 9 числа, не предупреждали, начали сразу жэстачайшэ давить, месить дубинками, стрелять в упор. У стелы даже не предлагали расходится, не было матюгальников, зато были светошумовые гранаты, ими разговаривали с людьми.
Именно по опыту 9-13 числа можно судить о том, что если бы они могли силой нас задушить, то они бы душили, и стреляли, и убивали.
Но они не могут.
Могут только пугать.
------------------------—
- Пуцін сказаў... 🙁
- А лукашэнка сказаў! 🙁
- А Лукашэнка сказаў і Пуцін сказаў! 🙁
- Лукашэнка назначыў гэтага... і ён ведаеце, што сказаў?!
- Міністр выступіў і сказаў, што цяпер....! 🙁
- Сіманьян і Салаўёў казалі, што.... 🙁
Мілыя мае. Дарагія. А можна вам задаць пытанне? Вы думалі, што Лукашэнка - не скажа? Ці вы падазравалі што Пуцін будзе патрасаць нашай канстытуцыяй?
Вы спадзяваліся, што Сіманьян ці Салаўёў выйдуць з бчб?
Што Пяскоў звольніцца і скажа, што "не магу маўчаць"?
Праўда?
Слухайце. Той, хто можа і хоча захапіць - захопіць.
Той, хто можа і хоча усім заткнуць рот - заткне.
Для гэтага не трэба месяц піздзець усялякую ахінею, бегаць з аўтаматам, застрашаць угалоўкай.
Міністр абароны будзе абяцаць суворыя кары. Ён для гэтага роўна і назначаны. Не для кіраўніцтва войскам, а для выказвання ад імя арганізацыі, якой ён не валодае, але як бы павінен.
Лукашэнка будзе бегаць з аўтаматам. Генпракурор паабяцае ўсім расстрэл. Міністр унутраных справаў назаве міліцыю эльфамі.
Калі усё, што ты можаш - гэта гаварыць, то ты будзеш гаварыць да самага апошняга моманту.
Залезце ў іх скуру. Вы думаеце - вы дэмаралізаваны? Вы самае позняе ў нядзелю убачыце сотні тысяч вас.
А дзе у "іх" тое месца, у якім яны могуць паглядзець на сотні тысяч іх?
У душным бусіку на 10 чалавек?
На "іх" ворагі глядзяць з балконаў, з вокнаў машын. Ворагі натоўпамі ходзяць па "іх горадзе". Не выскакваюць з тачкі, каб праз секунду з'ябсціся абратна. А ходзяць, займаючы праспекты. Калонамі.
Ворагі стаяць абапал дарог. Вешаюць "варожыя" сцягі ад Горадні да Воршы.
Ворагі - пенсіянеры. Ворагі - маленькія дзеці, якія малююць бчб на асфальце.
Уявіце, каб маленькія дзеці малявалі трыкалоры і цягалі б каларадкі, ідучы са сваімі бацькамі статысячнымі маршамі па вуліцах Менска?
Да вы б усе пазвальвалі з краіны даўным-даўно.
Уявіце калі б школьнікі масава крычалі на вуліцах "слава Россіі" і "трус-трус-белорус", як было ў маім дзяцінстве ў канцы 80-х. Як бы вы адчувалі сябе?
Што вы ведаеце пра дэмаралізацыю?!
Вы думаеце, што яны - актары, а мы - ахвяры. А можа быць - наадварот?
Яны рэагуюць. Яны абараняюць свой душэўны спакой маленькімі сіламі і абсалютна не уяўляюць, на што ім прыйдзецца рэагаваць заўтра. І таму "заўтра" ім заўсёды падаецца страшнейшым.
Вы ўсё яшчэ дэмаралізаваныя?
Калі б філармонія выходзіла пець "боже царя храні" - як бы вы адчувалі сябе, дарагія мае?
Калі б на МАЗе патрабавалі б уключыць Пуціна ў спіс кандыдатаў на пасаду прэзідэнта РБ.
Калі б Мікада збіраў бы бабкі для аплаты працы тых мянтоў, якія перайдуць на бок "акупантаў". І калі б вы ведалі, што кожны дзень некалькі дзясяткаў мянтоў - пераходзіць?
Што бы вы тады рабілі?
А вось для "іх" - усё, лічыце, адбываецца менавіта так. І яны не могуць гэта спыніць.
Заплюшчыце вочы яшчэ раз і раскажыце мне пра сваю дэмаралізаванасць.